Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Эўразьвяз, Канада і Вялікая Брытанія ў супольнай заяве патлумачылі новыя санкцыі


US, UK, Canada, EU flags
US, UK, Canada, EU flags

ЗША, Эўразьвяз, Канада і Вялікая Брытанія апублікавалі супольную заяву, у якой выклаі прычыны і падставы абвяшчэньня новага пакету санцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

У заяве сказана:

«Сёньня, у адказ на працяглыя нападкі на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, ігнараваньне міжнародных нормаў і неаднаразовыя акты рэпрэсій, мы зноў распачалі скаардынаваныя санкцыйныя дзеяньні супраць пэўных фізычных і юрыдычных асоб.

Мы па-ранейшаму маем намер падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні народу Беларусі і разам выступаем за тое, каб рэжым — і тыя, хто яго падтрымлівае, — быў пакараны за спробы прымусіць замаўчаць незалежную грамадзянскую супольнасьць, СМІ і ўсіх беларусаў, якія хочуць казаць праўду пра тое, што адбываецца ў іхнай краіне.

Мы чарговы раз патрабуем, каб рэжым Лукашэнкі неадкладна і поўнасьцю спыніў арганізацыю нелегальнай міграцыі празь межы з ЭЗ. Тыя, хто садзейнічае нелегальнаму перасячэньню зьнешніх межаў ЭЗ, як у Беларусі, так і ў трэціх краінах, павінны ведаць, што за гэта давядзецца заплаціць немалую цану.

Мы заклікаем рэжым безумоўна і не марудзячы вызваліць амаль 900 палітычных зьняволеных, спыніць кампанію рэпрэсій, выканаць рэкамэндацыі незалежнай місіі экспэртаў у рамках Маскоўскага мэханізму Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) і распачаць рэальныя дзеяньні для вырашэньня праблем, узьнятых у рамках Венскага мэханізму АБСЭ. Рэжым павінен неадкладна пачаць усёабдымны і сапраўдны палітычны дыялёг з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці пры садзейнічаньні АБСЭ, які прывядзе да новых свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраньнем».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG