ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі

У дакумэнце, апублікаваным на сайце амэрыканскага казначэйства, пералічаныя 20 фізычных асобаў і 12 прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама тры самалёты, на якія пашыраныя санкцыі ЗША.

Новыя санкцыі ўведзеныя адносна наступных асобаў:

Аляксандар Алёкса – намесьнік начальніка 3-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.

Дзьмітры Баскаў – чалец Савету Рэспублікі, былы старшыня Фэдэрацыі хакею.

Міхаіл Бедункевіч – намесьнік кіраўніка ГУБАЗіК.

Ігар Буткевіч — намесьнік кіраўніка Памежнага камітэту.

Дзяніс Чамаданаў – намесьнік начальніка 2-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.

Ігар Гутнік – начальнік Берасьцейскай ахоўнай памежнай групы.

Дзьмітры Карсюк – судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску.

Дзьмітры Ковач — начальнік 1-га аддзелу ГУБАЗіК.

Анатоль Лапо – кіраўнік Памежнага камітэту.

Алег Ларын — начальнік 5-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.

Дзьмітры Лукашэнка – старшыня Прэзыдэнцкага спартовага клюбу.

Андрэй Макарэвіч — начальнік 2-га аддзелу 1-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.

Канстанцін Маластаў – начальнік Горадзенскага памежнага атраду.

Андрэй Паршын – кіраўнік ГУБАЗіК.

Сяргей Новікаў — біятляніст, начальнік упраўленьня спорту Магілёўскага аблвыканкаму.

Ігар Печань — намесьнік кіраўніка Памежнага камітэту.

Раман Подлінеў – намесьнік кіраўніка Памежнага камітэту.

Васіль Сысоеў – кіраўнік камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні Менскага аблвыканкаму.

Уладзімер Вашкевіч – намесьнік начальніка 4-га аддзелу 2-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.

Аляксандар Жыўлюк — супрацоўнік ГУБАЗіК.

Пад санкцыі падпалі прадпрыемствы «Агат — Электрамэханічны завод», Белтэхэкспарт, Слаўкалій, 140-ы рамонтны завод, Трансавіяэкспарт, Беларуская калійная кампанія, ААТ «Пеленг», Цэнтракурорт, а таксама Прэзыдэнцкі спартовы клюб.

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі адносна кіраўніка ГУБАЗіКу Андрэя Паршына, судзьдзі Натальлі Бугук, пракуроркі Аліны Касьянчык і шэрагу прапагандыстаў: Сяргея Гусачэнкі, Людмілы Гладкай, Андрэя Мукавозчыка, Андрэя Крывашэева і Грыгорыя Азаронка.

Таксама брытанскія эканамічныя санкцыі былі распаўсюджаныя на «Беларуськалій».

Навіна абнаўляецца.

​
XS
SM
MD
LG