Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частку самалётаў вярнулі, але набылі іншыя, — кіраўнік «Белавія» пра разрыў лізінгавых кантрактаў


Ігар Чаргінец
Ігар Чаргінец

Генэральны дырэктар кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец закрануў тэму лізінгавых самалётаў, якія давядзецца вярнуць празь пяты пакет санкцый у дачыненьні да Беларусі.

Кіраўнік беларускай авіякампаніі ў гутарцы з украінскім блогерам Ўсеваладам Непагодзіным назваў санкцыі Эўразьвязу «спробай адабраць усе лізінгавыя самалёты».

У пачатку году, паводле Ігара Чаргінца, у распараджэньні «Белавія» было 18 самалётаў у лізінгу. Частку ўжо вярнулі, бо «так захацелі кампаніі-партнэры». Дакладную колькасьць страчаных і пакінутых адзінак тэхнікі ён не ўдакладніў.

«Мы купілі некалькі самалётаў, плянуем яшчэ, каб быць незалежнымі ад лізінгу. Мы пераарыентуемся на лізінг з краінаў не Эўрапейскага зьвязу. Ёсьць для гэтага Кітай, у Расеі будзем браць. Мы знойдзем барты для нашага парку. Частку самалётаў ужо набылі, частку яшчэ купім», — паабяцаў Ігар Чаргінец.

У апошнія дні з флёту «Белавія» вывелі як мінімум два Boeing 737-800. Паветраныя судны прыбылі ў Стамбул, дзе іх пазбавілі беларускай рэгістрацыі EW. Раней тры самалёты Embraer выправіліся ў Казахстан.

15 лістапада Эўразьвяз зацьвердзіў новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска, абмежаваньні тычацца ў тым ліку разрыву лізінгавых кантрактаў з «Белавія».

Самалёты неабходна будзе вярнуць, у адваротным выпадку пагражаюць судовыя разьборы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG