Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакаліста гурту «Ня Варта» звольнілі з Мазырскага НПЗ пасьля 5 сутак арышту


НПЗ у Мазыры
НПЗ у Мазыры

Фёдара Чаранкова затрымалі 13 лістапада і асудзілі на 5 дзён адміністрацыйнага арышту за падпіску на тэлеканал «Белсат» у Instagram.

Паведамляюць, што ў турме Фёдар Чаранкоў захварэў на каранавірус і пасьля вызваленьня быў на бальнічным. Калі ён прыехаў на працу, то ягоны пропуск ужо не працаваў. Рабочаму паведамілі, што яго звольняць за адміністрацыйны арышт, піша «Белсат».

Фёдар Чаранкоў адпрацаваў на прадпрыемстве 8 гадоў.

Падчас суду Чаранкоў пасьпеў паведаміць блізкім, што ў камэры ён спаў на драўляных нарах без матраца, а замест падушкі выкарыстоўваў рулёны туалетнай паперы — такія ўмовы яму стварылі ў ізалятары.

Гурт «Ня Варта» выконвае музыку ў стылі гардкор-панк, сьпявае на беларускай мове. Калектыў заснаваны ў 2011 годзе пад назвай Alloff, новую назву атрымаў у 2014 годзе. З таго часу ў даробку гурту 2 альбомы.

Вокладка першага альбому гурту
Вокладка першага альбому гурту

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG