Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 лістапада: у Горадні затрымалі выкладчыка, які выступаў супраць гвалту

абноўлена

Валянцін Аскірка
Валянцін Аскірка

16 лістапада ў Горадні затрымалі Валянціна Аскірку.

Яго забралі з заняткаў, якія ён вёў у прыватнай школе, паведаміла «Вясна».

Валянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце. Пасьля 9 жніўня 2020 году ён разам зь яшчэ сямю выкладчыкамі падпісаў заклік да галіновага абласнога прафсаюзу з патрабаваньнем прызнаць факт фальсыфікацыі выбараў і спыніць гвалт.

Пазьней Аскірку не працягнулі кантракт і нават забаранілі ўваходзіць у будынак унівэрсытэту.

Валянцін таксама зьяўляецца міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Жыхара Мазыра арыштавалі на 5 дзён за падпіску на «Белсат»

Жыхара Мазыра, вакаліста гурту «Ня Варта» Фёдара Чаранкова арыштавалі на 5 дзён за падпіску на «Белсат» у інстаграме.

Таксама ў яго пастанавілі забраць айфон.

Доказам віны ў пашырэньні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у судзе палічылі тое, што ў інстаграме Фёдара была спасылка на «Белсат».

Падчас працэсу Чаранкоў пасьпеў крыкнуць, што ён сьпіць на драўляных нарах без матраца, а замест падушкі выкарыстоўвае рулёны туалетнай паперы, паведаміў «Белсат».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG