Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі заявіла аб затрыманьні трох украінскіх грамадзянаў


ФСБ Расеі заявіла аб затрыманьні трох украінскіх грамадзяаў, якія, як сьцьвярджаецца, вялі выведна-дывэрсійную дзейнасьць.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на сайт расейскай спэцслужбы, што двое затрыманых — агенты Службы бясьпекі Ўкраіны. Яны, як сьцьвярджаецца, зьбіралі інфармацыю аб стратэгічных аб’ектах. Трэці затрыманы — супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі міністэрства абароны. Па дадзеных ФСБ, ён рыхтаваў тэракт.

Расейская спэцслужба сьцьвярджае, што ўкраінскія грамадзяне прызналі віну.

Украінскі бок паведамленьне ФСБ Расіі пакуль не камэнтаваў.

Акрамя таго, стала вядома, што расейскі суд прыгаварыў да шасьці з паловай гадоў калёніі былога супрацоўніка ваеннай выведкі Ўкраіны Сяргея Швідэнку. Па дадзеных ФСБ, ён курыраваў дывэрсійную групу ў анэксаваным Крыме. Ён прызнаў сваю віну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG