Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад прэміі да забароны працаваць. Як у Горадні «стымулююць» вакцынацыю


Ілюстрацыйнае фота

Да працы на шэрагу дзяржаўных прадпрыемствах Горадні будуць дапускаць толькі супрацоўнікаў, прышчэпленых ад COVID-19.

Як паведамляе «Белсат» са спасылкай на суполкі працаўнікоў у сацсетках прадпрыемства «Гроднаэнэрга», невакцынаваным далі тыдзень, каб зрабіць прышчэпку ад каранавірусу.

Удакладняецца, што ад 6 сьнежня да працы будуць дапускацца толькі тыя, хто вакцынаваўся, мае адмоўны ПЛР-тэст ці пісьмовы мэдычны адвод. Астатнім прапануецца браць водпуск за свой кошт, бо іх будуць расцэньваць як «санітарную пагрозу для калектыву».

На прадпрыемстве «Гроднажылбуд» да працы таксама дапускаюцца толькі прышчэпленыя работнікі, альбо тыя, хто мае пацьверджаныя мэдычныя супрацьпаказаньні да вакцынацыі.

А некаторыя прадпрыемствы абяцаюць грашовыя прэміі за прышчэпку, напрыклад Горадзенскі мясакамбінат, «ГроднаАзот», «Малочны сьвет», тытунёвая фабрыка «Нёман» ды іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG