Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя паведаміла, колькі чалавек цалкам вакцынаваліся


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі больш за 3 мільёны 22 тысячы чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 2 мільёны 332 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі (каля 24% насельніцтва).

Паводле міністэрства аховы здароўя, у Менску поўную вакцынацыю прайшлі больш за 463,5 тысячы чалавек, у Гомельскай вобласьці — больш за 424,9 тысячы, а ў Берасьцейскай — больш за 293 тысячы, у Віцебскай і Горадзенскай — больш за 242,1 тысячы і 275,7 тысячы адпаведна. У Менскай вобласьці поўную вакцынацыю прайшлі больш за 287,7 тысячы, а ў Магілёўскай — больш за 285,6 тысячы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG