Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі першая жанчына прэм'ер-міністар зноў узначаліла кабінэт. Мінулы раз яны прабыла прэмʼерам некалькі гадзін


Магдалена Андэрсан
Магдалена Андэрсан

Першая ў Швэцыі жанчына, якая ўзначаліла ўрад, зноў прызначаная на гэтую пасаду, пасьля нядаўняй вымушанай адстаўкі з пасады кіраўніка кабінэта міністраў.

На мінулым тыдні кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, 54-гадовая эканамістка Магдалена Андэрсан была прэмʼерам швэдзкага каралеўства ўсяго некалькі гадзін.

У панядзелак, 29 лістапада, адбылося новае галасаваньне па кандыдатуры кіраўніка ўраду. Дэпутаты зноў, з невялікай перавагай, падтрымалі Андэрсан.

Як паведамляе Бі-бі-сі, яна, верагодна, узначаліць аднапартыйны ўрад – да верасьнёўскіх выбараў у 2022 годзе.

У мінулую сераду яна падала ў адстаўку пасьля хуткага развалу сабранай ёю кааліцыі. Андэрсан усяго некалькі гадзін пратрымалася на пасадзе прэмʼера, на якую была абрана з перавагай у адзін голас. Новы кааліцыйны ўрад Швэцыі распаўся адразу ж пасьля галасаваньня па бюджэце, прапанаваным Магдаленай Андэрсан.

Андэрсан зьмяніла на пасадзе прэмʼера сацыял-дэмакрата Стэфана Лёвэна. У жніўні ён падаў у адстаўку пасьля сямігадовага знаходжаньня на чале ўраду. У чэрвені дэпутаты вынесьлі яму вотум недаверу. Лёвэн стаў першым у швэдзкай гісторыі прэмʼерам, які прайграў галасаваньне ў пытаньні аб даверы, праведзенае па ініцыятыве апазыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG