Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія забараняе ўезд усім іншаземцам праз штам «Омікрон»


Улады Японіі паведамілі аб рашэньні забараніць уезд у краіну, пачынаючы з 30 лістапада, усім іншаземцам у сувязі з распаўсюдам у сьвеце новага і, як мяркуецца, больш заразнага штаму каранавіруса «Омікрон».

Раней у гэтым месяцы Японія, наадварот, аслабіла абмежаваньні на мяжы, дазволіўшы ўяжджаць на сваю тэрыторыю студэнтам, прадпрымальнікам і яшчэ шэрагу катэгорый грамадзян — пад адказнасьць боку, які запрашае.

Пазьней у сувязі з «Омікронам» Токіё прыпыніў уезд для іншаземцаў, якія прыбываюць з Батсваны, Эсватыні, Лесота, Малаві, Мазамбіку, Намібіі, ПАР, Замбіі і Зімбабвэ. Усе гэтыя дзяржавы знаходзяцца ў паўднёвай частцы Афрыкі, дзе ўпершыню выявілі «Омікрон».

Што да вяртаньня ў Японію грамадзян і рэзыдэнтаў краіны, то іх з моманту прыбыцьця абавязалі выконваць дзесяцідзённую самаізаляцыю ў гатэлях, якія вызначае ўрад.

Шмат што пра «Омікрон» пакуль застаецца незразумелым для спэцыялістаў, якія падкрэсьліваюць, што ім неабходна больш часу, каб вывучыць штам. Трывогу выклікаюць здагадкі, што новы варыянт перадаецца хутчэй за папярэднія, а таксама тое, што ён можа зьмяншаць эфэктыўнасьць вакцын супраць COVID-19.

  • Усё большая колькасьць краін уводзяць забароны на ўезд для тых, хто прыбывае з поўдня Афрыкі. Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыль Рамафоса на гэтым фоне асудзіў абмежаваньні ў адносінах да яго краіны і суседніх дзяржаў. Паводле слоў палітыка, ён вельмі расчараваны «несправядлівымі рашэньнямі», якія адбываюцца і прымаюцца. Рамафоса падкрэсьлівае, што забарона на паездкі не мае навуковага абгрунтаваньня, і што рэгіён стаў ахвярай несправядлівай дыскрымінацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG