Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане затрымалі больш за 15 падазраваных у падрыхтоўцы да «гвалтоўнага захопу ўлады»


Прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў на паседжаньні Рады бясьпекі, 26 лістапада 2021 г.

Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану (ДКНБ) заявіў пра затрыманьне больш як 15 чалавек, якіх падазраюць у плянаваньні «гвалтоўнага захопу ўлады». Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода са спасылкай на заяву ведамства.

Сілавікі сьцьвярджаюць, што былі атрыманыя «неабвержныя доказы» злачыннай дзейнасьці групы асоб пад кіраўніцтвам асобных «дэструктыўна настроеных палітычных сіл», сярод якіх дэпутаты Джагарку Кенеша (парлямэнту) і былыя высокапастаўленыя чыноўнікі.

«Устаноўлена, што пасьля абвяшчэньня вынікаў маючых адбыцца парлямэнцкіх выбараў, разьлічваючы на падтрымку асобных палітычных сіл, у тым ліку тых, хто прайграў выбары, гэта група плянавала арганізаваць масавыя акцыі пратэсту на тэрыторыі гораду Бішкек з наступным абвастрэньнем сытуацыі, правакацыяй сутыкненьняў зь сіламі правапарадку і далейшым гвалтоўным захопам», — заявілі ў ДКНБ.

Паводле сьледзтва, для арганізацыі масавых акцый пратэсту затрыманыя падбіралі «каля тысячы агрэсіўна настроеных маладых людзей», зь якімі праводзіліся сыстэматычныя сустрэчы.

На сходах, як заяўляе ДКНБ, вялася «ідэалягічная апрацоўка» супраць дзяржаўных структур, абмяркоўваліся пляны «правакацыі масавых беспарадкаў з далейшым падштурхоўваньнем да гвалтоўнага захопу ўлады».

26 лістапада сьледчыя ДКНБ і МУС правялі ператрусы па месцах жыхарства і ў арандаваным офісе затрыманых. У выніку, паводле слоў сілавікоў, акрамя дакумэнтальных матэрыялаў, якія «пацьвярджаюць падрыхтоўку да злачынства», яны канфіскавалі агнястрэльную зброю, боепрыпасы і наркатычныя сродкі.

Камітэт не называе імёны падазраваных і затрыманых.

Раней прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў заявіў, што некаторыя палітыкі плянуюць збройны пераварот у краіне.

«Ёсьць некаторыя палітыкі, якія плянуюць учыніць збройны пераварот. Мы ведаем кожнага зь іх. Доказы сабраныя. Пасьля выбараў адносна іх прымем сур’ёзныя меры», — сказаў ён.

Прэзыдэнт дадаў, што цяпер улады «ня могуць прымаць меры» з прычыны таго, што «прыхільнікі [палітыкаў] пачнуць крычаць, што гэта зьвязана з выбарамі». Джапараў адзначыў, што дае 99 працэнтаў гарантыі таго, што выбары пройдуць мірна, але абяцаць на 100 працэнтаў, як ён сказаў, можа «толькі Бог».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG