Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі надзвычайнае становішча праз COVID-19, захварэў прэзыдэнт Зэман


Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман захварэў на каранавірус
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман захварэў на каранавірус

Урад Чэхіі праз рэзкае пагаршэньне сытуацыі з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу абвясьціў пра ўвядзеньне ў краіне надзвычайнага становішча.

Урад Чэхіі з прычыны рэзкага пагаршэньня сытуацыі з пашырэньнем каранавіруснай інфэкцыі абвясьціў пра ўвядзеньне ў краіне надзвычайнага становішча.

Новы рэжым пачынае дзейнічаць у ноч на пятніцу, 26 лістапада, і будзе доўжыцца 30 дзён. Гэты захад дазволіць уладзе ўводзіць абмежаваньні, напрыклад, на перамяшчэньне людзей або на арганізацыю сходаў, якія без рэжыму надзвычайнага становішча, згодна з законам, уводзіць немагчыма.

Таксама чэскі ўрад на экстраным пасяджэньні ўхваліў пакет абмежаваньняў, якія пачнуць дзейнічаць зь вечара пятніцы. У прыватнасьці, урад распарадзіўся, каб рэстараны, бары, а таксама клюбы, дыскатэкі і іншыя ўстановы працавалі толькі да 22-й гадзіны. Забаранілі калядныя кірмашы, ужываць алькаголь на вуліцах. Колькасьць наведнікаў культурных і спартовых імпрэз абмежавалі да тысячы.

Акрамя гэтага, 25 лістапада стала вядома, што на COVID-19 захварэў прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман, якога раней выпісалі зь лякарні пасьля паўтара месяца лячэньня хранічнай хваробы. 77-гадовы палітык зноў вяртаецца ў лякарню.

На гэтым тыдні ў Чэхіі было зарэгістравана звыш 25 тысяч новых выпадкаў заражэньня каранавірусам за суткі, што склала максымум за ўвесь час пандэміі. У лякарнях краіны з насельніцтвам больш за 10 мільёнаў цяпер знаходзяцца прыкладна 6 тысяч пацыентаў з COVID-19, зь іх у палатах інтэнсіўнай тэрапіі — 850.

Паводле інфармацыі Міністэрства здароўя, 70 працэнтаў хворых у цяжкім стане — гэта людзі, якія ня маюць прышчэпкі ад COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG