Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ можа адкрыць межы для вакцынаваных турыстаў у студзені 2022


Турысты ў Вэнэцыі. Ілюстрацыйнае фота

Эўракамісія прапанавала цалкам адкрыць межы ЭЗ для вакцынаваных турыстаў з усіх краін сьвету. Новыя правілы могуць уступіць у сілу 10 студзеня 2022 году, калі іх ухваліць Рада ЭЗ.

Паводле прапановы, дазвол на ўезд з турыстычнымі мэтамі атрымаюць людзі, вакцынаваныя прэпаратамі, ухваленымі Эўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (EMA) або САЗ, але не раней, чым за дзевяць месяцаў да падарожжа. Калі вакцына адобрана САЗ, але не адобрана EMA, турыстам для ўезду дадаткова спатрэбіцца ПЦР-тэст.

Эўракамісія таксама мяркуе, што дзеці ва ўзросьце да шасьці гадоў павінны быць вызваленыя ад любых абмежаваньняў на паездкі. Дзеці ад 6 да 12 гадоў таксама павінны быць вызваленыя, калі толькі яны не паходзяць з краіны з вельмі высокім узроўнем заражэньня каранавірусам. Дзеці старэйшыя за 12 гадоў павінны будуць прытрымлівацца тых самых правілаў, што і дарослыя.

  • Расейскія вытворцы «Спутника V» спадзяюцца, што прэпарат, які ўжываюць таксама ў Беларусі, САЗ можа ўхваліць да канца 2021 году.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG