Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Полаччыне ліквідавалі цэнтар падтрымкі сацыяльна неабароненых групаў насельніцтва


Дзеля выкананьня прадстаўленьня пракуратуры Полацкага раёну райвыканкам прыняў рашэньне аб ліквідацыі Цэнтру інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых групаў насельніцтва «Адвакацыя».

Як паведамляе сайт Генэральнай пракуратуры, прычына ліквідацыі — «ажыцьцяўленьне дзейнасьці, якая не адпавядала заяўленым у статуце прадмету і мэтам».

Сайт таксама паведамляе, што «пры вывучэньні даведкі аб рухах па валютным рахунку... устаноўлены неаднаразовыя паступленьні грашовых сродкаў ад рэзыдэнтаў Літоўскай Рэспублікі», якія «падтрымліваюць грамадзкія групы і ініцыятывы, якія працуюць у галіне дэмакратыі, правоў чалавека, абароны навакольнага асяродзьдзя і гендэрнай роўнасьці».

Днямі ў інтэрвію ВВС Аляксандар Лукашэнка абяцаў «выразаць» грамадзкія арганізацыі, якія падтрымліваюцца заходнімі інстытуцыямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG