У нядзелю каля 150 агрэсіўных мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу.
Напад на польскую мяжу кантралявалі беларускія сілавікі, паведамляе польская памежная служба.
У нядзелю 21 лістапада нерэгулярныя мігранты спрабавалі перасекчы мяжу Польшчы 346 разоў. Для 58 чалавек польскія памежнікі вынесьлі пастановы пакінуць тэрыторыю Польшчы.
За дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі 3 чалавек: 2 грамадзян Сырыі і аднаго — Грузіі.