У Польшчы сьцьвярджаюць, што беларускія памежнікі патрулююць мяжу п’янымі. ВІДЭА

Мяжа Беларусі і Польшчы
Мяжа Беларусі і Польшчы

У Міністэрстве абароны заходніх суседзяў Беларусі заявілі, што некаторыя беларускія памежнікі знаходзяцца на варце ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Міністэрства абароны Польшчы заявіла, што зафіксавала на відэа п’янага беларускага памежніка. На записе видаць, як чалавек у вайсковай форме просіць польскага памежніка перадаць яму праз агароджу з калючага дроту цыгарэты. Мужчына прыкметна хістаецца і спрабуе размаўляць на ангельскай і польскай мовах, выкарыстоўваючы вядомыя яму словы.

Польскі памежнік адказаў, што ня курыць, на што беларускі паведаміў, што лічыць суразмоўцаў «братамі».

Польскае Міністэрства абароны адзначае, што гэта нібыта ўжо ня першы выпадак, калі іхны патруль сустракае п’яных беларускіх памежнікаў.

Напярэдадні прадстаўнік Памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі, камэнтуючы становишча на мяжы, заявіў аб зацікаўленасьці з боку Польшчы ў «актывізацыі двухбаковых кантактаў, у аснове якіх ляжыць прынцып канструктыўнага дыялёгу».

У Польшчы гэтага не пацьвярджаюць. Наадварот, прэм’ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі ў нядзелю наведаў Эстонію і Літву і чарговы раз заявіў пра гібрыдную агрэсію і дэзынфармацыю супраць краін Эўразьвязу з боку рэжыму Лукашэнкі.

​
XS
SM
MD
LG