Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве мітынгоўцы спрабавалі прарвацца да офісу прэыздэнта. ВІДЭА


Ля офісу прэзыдэнта, КІеў, 21 лістапада 2021
Ля офісу прэзыдэнта, КІеў, 21 лістапада 2021

У Кіеве ўдзельнікі акцыі да Дня годнасьці і свабоды спрабавалі патрапіць у Адміністрацыю прэзыдэнта Ўкраіны, але большасьць зь іх не прапусьцілі супрацоўнікі міліцыі.

Пасьля акцыі на Майдане каля 18.35 сотні ўдзельнікаў прыйшлі да Адміністрацыі прэзыдэнта, але не дайшлі да будынка, бо шлях перагарадзіў кардон міліцыі. Групы пратэстоўцаў спрабавалі прабрацца да Адміністрацыі прэзыдэнта. Людзі скандавалі «Прапускай!». Паміж асобнымі ўдзельнікамі і міліцыяй час ад часу ўзьнікалі слоўныя канфлікты і штурханіна. Пад сьценамі Адміністрацыі прэзыдэнта людзі скандавалі «Зелю прэч!».


У акцыі, у прыватнасьці, удзельнічалі прадстаўнікі партыі «Дэмакратычная сякера» і Руху супраціву капітуляцыі.

Урэшце праваахоўнікі пачалі прапускаць людзей па адным, але з праверкай на ўваходзе.

Пратэстоўцы абвясьцілі патрабаваньне адхіліць ад пасады кіраўніка Офіса прэзыдэнта Андрэя Ермака, інакш праз 10 дзён пачнуць бестэрміновую акцыю з патрабаваньнем імпічмэнту прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму.

  • 17 лістапада Bellingcat і The Insider апублікавалі расьсьледаваньне, у якім былы кіраўнік Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня Ўкраіны Васіль Бурба патлумачыў, што кіраўнік Офісу прэзыдэнта Андрэй Ермак ад імя Зяленскага даручыў адкласьці спэцапэрацыю супраць наймітаў з ЧТК «Вагнэр» у Менску на тыдзень, каб не сарваць 27 ліпеня 2020 году пагадненьне аб спыненьні агню з Расеяй, хаця ня меў для гэтага паўнамоцтваў. У выніку апэрацыя сарвалася, і ў офісе прэзыдэнта Ўкраіны заявілі, што гэта быў сур'ёзны «ўдар», бо цяпер «Расея ведае ўсе нюансы ўкраінскай выведкі».
  • 21 лістапада ва Ўкраіне адзначаецца Дзень годнасьці і свабоды. З гэтай даты пачаліся дзьве ўкраінскія рэвалюцыі: Памаранчавая (2004) і Рэвалюцыя годнасьці (2013). У цэнтры Кіеву ў першай палове дня сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць загінулых падчас Рэвалюцыі годнасьці. Ля Крыжа ў памяць Герояў Нябеснай Сотні адбылася сумесная паніхіда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG