Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы чалавек выйшлі на пратэсты ў Вене супраць абавязковай вакцынацыі ад COVID-19


Пратэст у Вене
Пратэст у Вене

Масавыя акцыі пратэсту праходзяць у суботу ў Вене супраць лакдаўна для ўсіх і пляну аўстрыйскага ўраду ўвесьці абавязковую вакцынацыю ад COVID-19 з лютага 2022 года.

Дэманстрацыі прыхільнікаў добраахвотнага рашэньня аб вакцынацыі ад каранавіруса ў цэнтры горада сабралі некалькі тысяч чалавек, паведамляе агенцтва Reuters.

У руках пратэстоўцы трымаюць нацыянальныя сьцягі Аўстрыі і транспаранты з лёзунгамі супраць прымусу да абавязковай вакцынацыі, за свабоднае рашэньне грамадзян у гэтым пытаньні. На многіх банэрах можна ўбачыць лёзунг: «Маё цела, маё здароўе, маё рашэньне», «Свабода для ўсіх, няма прымусу да вакцынацыі».

Урад Аўстрыі з прычыны крытычнай сытуацыі з захваральнасьцю COVID-19 і загружанасьцю бальнічных ложкаў аб’явіў аб увядзеньні з 22 лістапада агульнанацыянальнага лакдаўна на тры тыдні для ўсіх жыхароў, а таксама пачатку да падрыхтоўкі абавязковай вакцынацыі ад новага каранавіруса з лютага 2022 года.

Прыкладна 66% насельніцтва Аўстрыі цалкам прышчэпленыя супраць COVID-19, гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Заходняй Эўропе. Многія аўстрыйцы скептычна ставяцца да вакцын, і гэтая думка падтрымліваецца ультраправай Партыяй свабоды, трэцяй па велічыні ў парлямэнце, адзначае агенцтва Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG