Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў інтэрвію BBC: затрыманыя «атрымлівалі» на Акрэсьціна


Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію BBC прызнаў, што затрыманыя падчас леташніх акцый пратэсту людзі «атрымлівалі» на Акрэсьціна.

Падчас размовы з Лукашэнкам журналіст BBC Стыў Розэнбэрг закрануў тэму гвалту з боку сілавікоў у дачыненьні да затрыманых падчас леташніх акцый пратэсту.

«Мы бачылі пратэстоўцаў, якіх збівалі. Мы бачылі, як маладыя людзі выходзілі з ізалятараў часовага ўтрыманьня з пабоямі, — сказаў журналіст.

«Я прызнаю. Я прызнаю», — сказаў Лукашэнка.

«Вы прызнаеце?» — перапытаў Розэнбэрг.

«І на Акрэсьціна атрымлівалі там… Зьбітую міліцыю вы толькі не паказваеце… Вы толькі байцоў з Акрэсьціна не паказвалі, што яны былі зьбітыя, — адказаў Лукашэнка.

Раней Лукашэнка некалькі разоў называў паведамленьні аб катаваньнях затрыманых у Беларусі ў 2020 фэйкамі.

Прыкладам, у інтэрвію карэспандэнту CNN Мэт’ю Чэнсу ў верасьні 2021 на пытаньне журналіста наконт паведамленьняў праваабаронцаў пра розныя формы катаваньняў і гвалту над затрыманымі ў Беларусі Лукашэнка адказаў:

«Усё, што вы пералічылі — гэта фэйк і выдумкі. Я гарантую, што гэта фэйк і выдумкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG