Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў інтэрвію BBC: «Цалкам магчыма», што Беларусь дапамагала мігрантам пераходзіць у ЭЗ


Аляксандар Лукашэнка заявіў ВВС, што «цалкам магчыма», што падначаленыя яму сілы дапамагалі мігрантам перабірацца ў краіны ЭЗ, але адпрэчыў закід, што Менск мігрантаў запрасіў.

У эксклюзіўным інтэрвію карэспандэнту BBC Стыву Розэнбэргу, адказваючы на пытаньне пра магчымую дапамогу беларускіх сілавікоў мігрантам, Лукашэнка сказаў:

«Я думаю, што гэта цалкам магчыма. Мы славяне. У нас ёсьць сэрцы. Нашы войскі ведаюць, што мігранты едуць у Нямеччыну».

«Можа, хтосьці ім дапамог. Я нават ня буду разглядаць гэта», — дадаў ён.

Аднак Лукашэнка запярэчыў, што Менск адмыслова запрасіў мігрантаў, каб справакаваць памежны крызіс.

«Я сказаў ім, што не зьбіраюся затрымліваць мігрантаў на мяжы, трымаць іх на мяжы, і калі яны будуць праяжджаць далей, я ўсё роўна ня буду іх спыняць, таму што яны не прыяжджаюць у маю краіну, а едуць у вашыя, — перадае словы Лукашэнкі Розэнбэрг. — Гэта я і меў на ўвазе. Але я іх сюды не запрашаў. І, шчыра кажучы, не хачу, каб яны ехалі празь Беларусь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG