Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя аб’явіла абавязковую вакцынацыю насельніцтва


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Аўстрыя стала першай краінай Эўразьвязу, якая абвясьціла пра абавязковую вакцынацыю грамадзян. Жыхары павінны цалкам прышчапіцца да 1 лютага 2021 году. Пра гэта ў пятніцу, 19 лістапада, заявіў аўстрыйскі ўрад.

Акрамя таго, улады ўвялі агульны локдаўн на 10 дзён. Ён можа быць падоўжаны максымальна да 20 дзён, заявіў канцлер Аляксандар Шаленбэрг.

Праз рост колькасьці хворых на каранавірус 14 лістапада ўрад Аўстрыі ўвёў жорсткія абмежавальныя захады для невакцынаваных жыхароў краіны.

У Аўстрыі прышчэплена каля дзьвюх трацін насельніцтва. Гэта адзін з найніжэйшых паказчыкаў у Заходняй Эўропе. Локдаўн закране каля двух мільёнаў чалавек. Ім забаронена будзе пакідаць дамы бяз важнай прычыны, да якіх адносяцца паход на працу, у прадуктовую краму ці да лекара. У грамадзкія ж месцы ўваход для невакцынаваных закрыты нават з нэгатыўным ПЦР-тэстам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG