Агенцтва Reuters апублікавала фота побыту мігрантаў на мяжы ў чацьвер, 18 лістапада. Многія працягваюць спаць пад адкрытым небам. Частцы ўдалося трапіць пад дах ангара транспартна-лягістычнага цэнтру, што побач з пунктам пропуску «Брузгі». Але месца хапіла ня ўсім.