Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі прэзыдэнт Наўседа: Мы павінны размаўляць з Лукашэнкам


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Каб пераадолець міграцыйны крызіс на мяжы Польшчы і Літвы зь Беларусьсю, можна весьці дыялёг з Аляксандрам Лукашэнкам. Такой думкі прытрымліваецца прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.

«Думаю, што ёсьць магчымасьць вырашыць крызіс, зьвярнуўшыся і да спадара Лукашэнкі, як толькі што гэта зрабіла Ангела Мэркель. Мы павінны гаварыць з чалавекам, які адказвае за тое, што адбываецца на мяжы», — сказаў прэзыдэнт Літвы ў аўторак у інтэрвію BBC. Яго словы прыводзіць партал lrt.lt.

Паводле яго слоў, зь Беларусьсю таксама трэба гаварыць аб гуманітарных праблемах, выкліканых гэтым крызісам.

«Нам таксама трэба гаварыць аб гуманітарных праблемах — і ня толькі з Польшчай або Латвіяй або Літвой, або зь іншымі краінамі ЭЗ, але перш за ўсё — зь Беларусьсю, паколькі яна ў адказе за тое, што адбываецца на яе тэрыторыі», — сказаў Наўседа.

Паводле слоў прэзыдэнта Літвы, важна таксама зьвяртацца ў ведамствы ЭЗ і патрабаваць ад супольнасьці ня толькі зьменаў у міграцыйнай палітыцы, але і ўдзелу ў будаўніцтве фізычнага бар’ера на мяжы зь Беларусьсю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG