Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Цэны газу ў Эўропе вырасьлі, бо «Газпром» не заплянаваў дадатковых паставак на сьнежань


Цэны на газ на эўрапейскіх біржах 15 лістапада дасягнулі ўзроўню 950 даляраў за 1000 кубамэтраў.

Паводле агенцтва Bloomberg, галоўнай прычынай гэтага росту стала адсутнасьць вызначэньня «Газпромам» дадатковых аб’ёмаў паставак газу ў сьнежні трубаправодамі празь Беларусь і Ўкраіну.

Сёлета эўрапейскія цэны на газ, адзначае Bloomberg, вырасьлі больш як у тры разы ў сувязі з абмежаваньнем паставак, якое ўскалыхнула энэргетычныя рынкі. Паводле агенцтва, на паглыбленьне крызісу на газавым рынку ўплываюць і іншыя чыньнікі, у тым ліку меншыя, чым звычайна, запасы газу ў Эўропе пасьля працяглай зімы і стрымліваньне паставак Расеяй.

Тым часам Reuters паведамляе, што паток расейскага газу па газаправодзе Ямал — Эўропа празь Беларусь 15 лістапада вырас, нягледзячы на пагрозы Аляксандра Лукашэнкі на мінулым тыдні спыніць пастаўкі газу празь Беларусь у Эўразьвяз з набліжэньнем зімы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG