Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманую экс-кіраўніцу «Радаславы» Гарбунову вінавацяць у арганізацыі жаночых маршаў, ёй пагражае 3 гады зьняволеньня


Вольга Гарбунова

ГУБАЗіК заяўляе пра працяг пошуку ўдзельніц жаночых маршаў.

У МУС Беларусі назвалі леташнія жаночыя маршы «масавымі беспарадкамі» і заявілі, што працягваюць выяўляць датычных да іх.

«Жанчына працуе мэнэджэрам у грамадзкім аб’яднаньні для асобаў, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. У жніўні і верасьні летась яна кіравала так званымі жаночымі маршамі ў сталіцы. Пры гэтым сама выходзіла на праезную частку, перакрываючы дарожны трафік», — піша канал МУС.

Вольгу Гарбунову прызналі падазраванай у крымінальнай справе за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК). Фігурантка правяраецца на дачыненьне да іншых «злачынстваў пратэставай накіраванасьці», у тым ліку з выкарыстаньнем службовага становішча.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакараньне да 3 гадоў калёніі.

Праваабаронцы «Вясны» раней паведамілі пра затрыманьне ў Менску былой кіраўніцы прытулку «Радзіслава» для ахвяраў хатняга гвалту Вольгі Гарбуновай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG