Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія сілавікі крычаць мігрантам «Пошёл!» і страляюць. ВІДЭА


Мігранты на беларуска-польскай мяжы. 9 лістапада.

Польскае Міністэрства абароны апублікавала відэа, на якім зь беларускага боку мяжы чуваць, як людзі ў форме пхаюць мігрантаў, крычаць «Пошёл!» і страляюць.

За мінулыя содні польскія памежнікі зафіксавалі 599 спробаў парушэньня мяжы.

«Калі ў нас два дні таму была адна вялікая група, сканцэнтраваная непадалёк ад Кузьніцы Беластоцкай, і там была такая спроба перасячы мяжу, то цяпер маем справу зь меншымі, але шматлікімі групамі, якія адначасова атакуюць мяжу», — сказаў Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак на Першым канале польскага радыё.

Мігранты, якіх перавезьлі ад польскай мяжы да літоўскай, таксама казалі, што беларускія сілавікі стралялі ў паветра, прымушаючы іх сесьці ў машыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG