Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвастрэньне міграцыйнага крызісу зафіксавалі і ў Літве, куды за дзень спрабаваў трапіць 281 мігрант


Літоўска-беларуская мяжа, архіўнае фота

Днём раней каля паўтысячы мігрантаў прывезьлі да мяжы Літвы з-пад памежнага пераходу «Брузгі».

Большай лічба была толькі на самым пачатку міграцыйнага крызісу, 4 жніўня. Тады межы Літвы за суткі штурмаваў 321 чалавек, паведаміў Delfi.

9 жніўня літоўскія памежнікі ўсіх выяўленых мігрантаў не прапусьцілі ў краіну.

Літоўскія памежнікі таксама заявілі, што чулі каля 20 стрэлаў зь беларускага боку.

Адзін іракец спрабаваў праехаць у Літву як пасажыр аўтобуса. У яго літоўскія памежнікі выявілі падробленыя дакумэнты. Яго вярнулі ў Беларусь.

Днём раней, у панядзелак, было амаль у чатыры разы меней спробаў — 73.

Ад пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні літоўскія памежнікі разьвярнулі на мяжы 6298 мігрантаў. Больш за 4 тысячы чалавек па першым часе трапілі ў цэнтры ў міграцыйныя цэнтры Літвы, але потым улады краіны вырашылі больш не пускаць мігрантаў.

Каля паўтысячы мігрантаў перакінулі з-пад польскай мяжы

Уначы з панядзелка на аўторак каля літоўскай мяжы непадалёк ад беларускай вёскі Кадыш выявілі каля паўтысячы мігрантаў.

Тыя расказалі, што іх аддзялілі ад астатніх каля памежнага пераходу Брузгі — Кузьніца і прывезьлі з-пад польскай мяжы беларускія сілавікі.

Паводле мігрантаў, сілавікі сказалі ім, што павязуць у Польшчу. Калі людзі адмовіліся сядаць у машыны, людзі ў форме пачалі страляць у паветра. Па прыезьдзе мігрантам загадалі разьбіцца на дробныя групы па 5-7 чалавек, паведаміў Delfi.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG