Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Ціханоўскі выйграў справу ў ААН: ад уладаў Беларусі патрабуюць неадкладна яго вызваліць і выплаціць кампэнсацыю


Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота
Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» на сваім сайце.

Працоўная група ААН па адвольных затрыманьнях разгледзела скаргу, пададзеную ў абарону Сяргея Ціханоўскага па факце яго затрыманьня на перадвыбарным пікеце 29 траўня 2020 году і папярэдняга зьняволеньня па крымінальнай справе, якія суправаджаліся парушэньнем шэрагу яго фундамэнтальных правоў.

Працоўная група прыйшла да наступных высноваў. Пазбаўленьне волі Сяргея Ціханоўскага зьяўляецца адвольным, беларускія ўлады павінны прыняць тэрміновыя меры для яго неадкладнага вызваленьня, выплаты кампэнсацыі за парушэньне яго правоў, і правесьці расьсьледаваньне абставінаў, якія суправаджалі яго адвольнае зьняволеньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG