Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра прымусовую адпрацоўку для лекараў


Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць намер Лукашэнкі абавязаць дактароў адпрацоўваць 10 гадоў пасьля атрыманьня адукацыі.

Саўка:
Рамашкі спраталісь, паніклі люцікі,
Размыла осенью весь агарод…

Грышка:
Нашто, дзяўчынкі, вы хірургаў любіце?
Ім адпрацоўка будзе дзесяць год.

Разам:
За што, дзяўчынкі, вы, хірургаў любіце?
Ім адпрацоўка будзе дзесяць год.

Саўка:
А дождзь всё зьлее льёт і ўсё калючэе,
І нам ня спратацца ні над ні под.

Грышка:
Нашто, дзяўчынкі, псыхіятраў любіце?
Ім адпрацоўка сьвеціць дзесяць год.

Разам:
Нашто, дзяўчынкі, псыхіятраў любіце?
Ім адпрацоўка сьвеціць дзесяць год.

Грышка:
Яму сказала я: «Ўсяго вам добрага!».
Рашуча скінула зь пляча пінжак.

Грышка:
Хацела замуж я пайсьці за доктара,
А не за рэкрута. Вось неяк так.

Разам:
Хацела замуж я пайсьці за доктара,
А не за рэкрута. Вось неяк так.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG