Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СІЗА вязьняў абмежавалі ў падпісцы на друкаваныя выданьні


Горадня, турма.
Горадня, турма.

Цяпер сваякі зьняволеных ня могуць ім выпісваць пэрыядычныя выданьні.

Пра гэта паведамляе «Вясна» са спасылкай на адказ кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных аднаго з палітзьняволеных.

Высьветлілася, што адпаведныя зьмены ўнесьлі ў Правілы ўнутранага распарадку сьледчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага году адпаведнай пастановай МУС, а набылі моц яны 29 верасьня.

З ПУР выключылі пункт 169: «Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, ягонымі роднымі ці іншымі асобамі».

«У сувязі з чым афармленьне падпіскі ў аддзяленьні сувязі робіць супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, якія знаходзяцца на асабовым рахунку(...) Раней аформлены пэрыядычны друк на лістапад і сьнежань 2021 году будзе ўручаны адрасату», — падкрэсьліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG