Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У розных гарадах Расеі затрымлівалі ўдзельнікаў акцый у гадавіну Кастрычніцкага перавароту


Затрыманьне ўдзельнікаў аўтапрабега ў Омску.
Затрыманьне ўдзельнікаў аўтапрабега ў Омску.

У Паўднёва-Сахалінску, Омску, Пецярбургу і Пермі затрымалі ўдзельнікаў акцый, прысьвечаных гадавіне Кастрычніцкага перавароту.

У Пецярбургу пасьля ўскладаньня кветак да помніка Леніну затрымалі чальца Расейскай камуністычнай рабочай партыі. Таксама затрымалі чатырох актывістаў «Іншай Расеі».

У Паўднёва-Сахалінску паліцыя затрымала шэсьць чалавек, у тым ліку кіраўніка мясцовага абкама КПРФ.

У Омску затрыманы 5 удзельнікаў аўтапрабегу ў гонар гадавіны 7 лістапада. «Ніякіх лёзунгаў мы не скандавалі, плякатаў у руках не трымалі. У нас былі толькі чырвоныя сьцягі, паколькі праезд прысьвечаны дню сьвяткаваньня Кастрычніцкай рэвалюцыі. І мы хацелі сесьці, як звычайна, у машыны і паехаць па горадзе», — кажуць удзельнікі акцыі. Адной з удзельніц акцыі ў аддзеле паліцыі стала кепска, яе шпіталізавалі.

У Кастраме паліцыянты затрымалі актывістку КПРФ Юльяну Гурскую, якая ўдзельнічала ў аўтапрабегу. Сілавікі таксама прыйшлі ў кастрамскі офіс КПРФ з папярэджаньнем аб тым, што партыйную сымболіку ў гадавіну 7 лістапада выкарыстоўваць нельга.

У Пермі двое актывістаў незарэгістраванай партыі «Іншая Расея Эдуарда Лімонава» выйшлі з банэрам з надпісам «ФСВП — гэта пекла». Пратэст зьвязаны з нядаўнімі публікацыямі аб катаваньнях у калёніях.

У Маскве камуністы сабраліся на Чырвонай плошчы з нагоды 104-й гадавіны бальшавіцкага перавароту. Улады не перашкаджалі акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG