Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці здаў Лукашэнка сувэрэнітэт? Дыскусія экспэртаў


Пасяджэньне Вышэйшага дзяржаўнага савету «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі», 4 лістапада 2021 г.

Якое значэньне мае сёньняшняе падпісаньне на дзяржсавеце так званай «саюзнай дзяржавы» 28 саюзных праграмаў? Ці здолеў Пуцін удзелам у савеце з Крыму дамагчыся прынамсі ўскоснага прызнаньня Лукашэнкам расейскай прыналежнасьці паўвострава? Як бакі вырашылі пытаньне роўных умоваў гаспадараньня для беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў?

Гэтыя пытаньні на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Карбалевіч

  • Апошняе пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» адбывалася ў чэрвені 2018 году.
  • Тое, што пасяджэньні такога органа адбываюцца раз на тры гады, шмат кажа і пра яго, і пра самую «саюзную дзяржаву».
  • Магчыма, Лукашэнка сам хацеў, каб яго лавілі ў «крымскую пастку».
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Беларусь трапіла ў гэтую пастку раней, калі ўпісалася ў геапалітычны канфлікт Захаду і Расеі пасьля 9 жніўня 2020 году.
  • Да леташніх выбараў Беларусь займала пазыцыю нэўтралітэту паміж Расеяй і Ўкраінай і спрабавала выконваць ролю нейкага мадэратара ў канфлікце паміж імі.
  • Але пасьля таго, як Лукашэнка абвясьціў, што Захад арганізаваў «каляровую рэвалюцыю» ў Беларусі, ён далучыўся да Расеі ў канфлікце з Захадам.
  • І яму нічога не засталося, як падтрымаць Расею і ў канфлікце з Украінай.
  • І ён гэта зрабіў, ён абвясьціў, што ўтвараецца фронт на мяжы з Украінай, і папрасіў расейскую зброю для гэтага фронту.
  • Адзінае пытаньне, па якім ён пакуль не саступіў, — гэта Крым.
  • Тое, што мы пачулі ад яго сёньня, — гэта сымулякр прызнаньня прыналежнасьці Крыму Расеі.
  • Пытаньне роўных цэнаў на энэрганосьбіты — даўняе, Беларусь увесь час гэтага дамагалася.
  • У 2019 годзе Расея ставіла пытаньне так: спачатку падпісваем дакумэнты аб эканамічнай інтэграцыі, а потым будзем вырашаць пытаньне цэнаў на энэрганосьбіты.
  • А пазыцыя Беларусі была іншая: спачатку Беларусь атрымлівае энэрганосьбіты па ўнутрырасейскіх цэнах, і толькі потым падпісвае інтэграцыйныя «дарожныя мапы».
  • Цяпер Расея даціснула Беларусь падпісаць гэтыя 28 саюзных праграмаў пры нявырашаным пытаньні аб роўных цэнах на энэрганосьбіты.

Цыганкоў

  • У тактычным сэнсе гэтае падпісаньне 28 саюзных праграмаў нічога кардынальна не мяняе. Ня думаю, што Лукашэнка раптам зьменіць асновы эканамічнай палітыкі.
  • Што тычыцца стратэгічнай ацэнкі, то — якімі б неістотнымі ні былі гэтыя падпісаныя «праграмы» — гэта ўсё ж чарговы стратэгічны крок па звужэньні беларускага сувэрэнітэту і павелічэньні палітычнай і эканамічнай залежнасьці ад Расеі.
  • У прынцыпе, гэта і ёсьць стратэгія Лукашэнкі ўсе гэтыя гады — паступова прадаваць кавалкі беларускага сувэрэнітэту ў абмен на (у залежнасьці ад сытуацыі) фінансавую, вайскова-стратэгічную ці палітычную падтрымку Масквы.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Гэтыя праграмы «абвязваюць» сувэрэнітэт Беларусі шматлікімі ніцямі ў эканамічнай, палітычнай і вайсковай сфэрах.
  • Ня думаю, што беларуская падатковая ці іншая эканамічная палітыка пасьля падпісаньня раптам пачне мяняцца ў бок расейскіх узораў.
  • Пасьля жніўня 2020 году мы бачылі толькі тое, як Лукашэнка «прагінаўся» перад Масквой.
  • Крымскі кантэкст сёньняшняга пасяджэньня Вышэйшага савету не азначае прызнаньня Беларусьсю прыналежнасьці Крыму Расеі.
  • Тое, што Пуцін удзельнічаў у пасяджэньні з Крыму, было пасткай для Лукашэнкі.
  • Лукашэнка ў гэтай сытуацыі паспрабаваў выкараскацца з гэтай сытуацыі, сказаўшы — А што ж вы мяне не запрасілі ў Крым?
  • Лукашэнка жартачкамі і запэўніваньнем у братэрстве спрабуе пазьбегнуць прызнаньня Крыму расейскім, чаго патрабуюць расейскія прапагандысты і вайскоўцы.
  • Відавочна, што па цэнах на газ і нафту Масква не саступіла, ня будзе ніякага газу па «цане Смаленскай вобласьці».
  • Я гаварыў і 10 гадоў таму, што ніколі Масква ня пойдзе на «роўныя цэны» для Беларусі, прынамсі, пакуль Беларусь хаця б фармальна застаецца незалежнай краінай.
  • Пакуль гэты прагноз спраўджваецца.
  • Расея можа пайсьці на такія саступкі толькі ў абмен на вырашальныя палітычныя саступкі.

Што было раней

  • Аляксандар Лукашэнка падчас пасяджэньня Вышэйшага дзяржаўнага савету «саюзнай дзяржавы» падпісаў дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэньняў дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады».
  • Паводле афіцыйных СМІ, мерапрыемства праводзілася ў рэжыме відэаканфэрэнцыі, дакумэнт папярэдне «завізаваў» прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
  • Удакладняецца, што ў аснову палажэньняў дамовы пакладзены пакет з 28 саюзных праграмаў, якія стануць «трамплінам для паглыбленьня інтэграцыі».
  • Адпачатку анансавалася, што дзеля гістарычнай дзеі расейскі лідэр прыбудзе ў Менск. Але замест гэтага ён выправіўся ў анэксаваны Крым — у Севастопалі адбываліся імпрэзы ў рамках Дня народнага адзінства.
  • Лукашэнка, як перадае ягоная прэс-служба, папрасіў расейскага калегу «перадаць крымчанам самыя цёплыя віншаваньні ад беларусаў і пажаданьні мужнасьці ў гэты няпросты час».
  • «Яны павінны разумець, што не адны. Усе мы побач і будзем трымацца адзін за аднаго і дапамагаць у гэтыя няпростыя часы», — запэўніў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG