Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пагроза нацбясьпецы». Украіна ўключыла ў «чорны сьпіс» найлепшую драматычную акторку Беларусі 2016 году


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны з ініцыятывы Службы бясьпекі Ўкраіны ўключыла беларускую акторку Марыну Дзянісаву ў «чорны сьпіс» асобаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны.

Гэта азначае, што ня толькі яна сама ня зможа ўехаць на ўкраінскую тэрыторыю, але і ўсе фільмы, у якіх яна здымалася, ня змогуць атрымаць ва Ўкраіне дзяржаўнае пасьведчаньне на пракат і распаўсюджаньне.

Марына Дзянісава выканала ролю Ніны Наважылавай у расейскім фільме «Санцапёк», які расказвае пра падзеі ва ўкраінскім горадзе Луганску ў 2014 годзе, калі там пачаліся баявыя дзеяньні. Практычна ўсе акторы, якія здымаліся ў гэтым фільме, уключаныя ў пералік асобаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны.


У фільме здымаўся яшчэ адзін актор беларускага паходжаньня — заслужаны артыст Расеі Аляксандар Саланенка (нарадзіўся ў Быхаве Магілёўскай вобласьці, з 1990 году працуе ў тэатры імя Ленсавету). Але ён пакуль ня трапіў пад украінскія санкцыі.

Афіцыйны трэйлер фільму «Санцапёк»

Што вядома пра Марыну Дзянісаву

  • Марына Дзянісава нарадзілася ў 1983 годзе ў Нямеччыне. У 2004 годзе яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Спачатку працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя М.Горкага (2003–2004), а потым — у Тэатры беларускай арміі (2004–2015). З 2015 году акторка жыве ў Маскве.
  • За час сваёй тэатральнай кар’еры ў Менску яна атрымала прыз у тэатральным конкурсе міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» (2005), перамагла ў намінацыі «Найлепшая акторская праца ў спэктаклі для дзяцей» на Беларускім нацыянальным конкурсе тэатральнага мастацтва (2014).
  • У 2016 годзе Марына Дзянісава атрымала Нацыянальную тэатральную прэмію як найлепшая драматычная акторка году — за ролю першай жанчыны ў спэктаклі «Ілюзіі» Івана Вырыпаева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG