Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскіх гандлёвых цэнтрах загадалі зьняць абʼявы пра масачны рэжым. Магчыма, будзе праверка


Абʼявы неабходна было зьняць да 3 лістапада
Абʼявы неабходна было зьняць да 3 лістапада

Паводле зьвестак тэлеграм-каналу «Мотолько, помоги», 3 ліпеня ў гандлёвым цэнтры Dana Mall пройдзе праверка невыкананьня масачнага рэжыму.

Пра загад зьняць усе абвесткі пра масачны рэжым і спыніць гукавыя апавяшчэньні, акрамя Dana Mall, паведамілі і работнікі з гандлёвых цэнтраў «Скала» і «Замак».

Ліст, які прыйшоў арандатарам у гандлёвым цэнтры «Замак»
Ліст, які прыйшоў арандатарам у гандлёвым цэнтры «Замак»

Паводле «МотолькоПомоги», ад работнікаў таксама патрабуюць быць бяз масак.

19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску: «І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG