Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэр штабу Бабарыкі Антон Бяленскі цалкам адбыў тэрмін пакараньня


Антон Бяленскі, архіўнае фота
Антон Бяленскі, архіўнае фота

Антону Бяленскаму 30 гадоў. Ён скончыў БДУ, займаўся бізнэсам. Быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі і валянтэрам ініцыятывы па назіраньні за выбарамі «Честные люди».

Затрымалі Бяленскага летась 10 жніўня ў гатэлі «Беларусь» супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Пры затрыманьні, як сказаў бацька падсуднага Ігар, Антона білі.

Сёлета 5 сакавіка яго за ўдзел у пратэсьце асудзілі на 1 год і 6 месяцаў «хіміі». Ён адбыў іх у выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 24 у Горадні, паведаміла «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG