Агулам у гэтым судзе 29 кастрычніка праходзяць працэсы па ліквідацыі адразу чатырох грамадзкіх аб’яднаньняў. Акрамя «Правінцыі», гэта таксама асьветніцкі цэнтар «Вытокі», ініцыятыва «Гістарычны сход» і рух «Жанчыны за адраджэньне Нарачанскага краю».
Ліквідацыі ўсіх аб’яднаньняў запатрабаваў Менскі аблвыканкам.
Так, у пазове супраць «Правінцыі» згадвалася, што па выніках маніторынгу выяўленая «нестатутная дзейнасьць». Нібыта арганізацыя «прапагандуе вайну ці іншую экстрэмісцкую дзейнасьць».
Аб’яднаньне «Правінцыя» існуе ў Барысаве 22 гады. Яго чальцы займаліся дапамогай жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Яны арганізавалі прытулак для ахвяраў і ладзілі сэмінары на гендэрныя тэмы.
Кіраўніцтва «Правінцыі» заявіла, што будзе абскарджваць рашэньне ў Вярхоўным судзе.
За апошнія месяцы ўлады Беларусі ліквідавалі блізу 300 грамадзкіх арганізацый і аб’яднаньняў.