Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на газ у Эўропе ўпала ніжэй $1000 за 1 тыс. кубамэтраў


Цэны апусьціліся на фоне чаканьняў запаўненьня «Газпромам» эўрапейскіх сховішчаў газу.

Пра гэта інфармуе ТАСС.

Цана на газ у Эўропе на адкрыцьці таргоў ўпала на 6% і апусьцілася ніжэй за $1000 за 1 тыс. кубамэтраў на фоне чаканьняў запаўненьня «Газпромам» эўрапейскіх сховішчаў прыроднага газу, сьведчаць дадзеныя біржы ICE.

Цана лістападаўскага ф’ючэрса на хабе TTF у Нідэрляндах у 9:01 менскага часу зьнізілася да адзнакі $973 за 1 тыс. кубамэтраў, або € 81,2 за МВт⋅г (зыходзячы зь бягучага абменнага курсу эўра да даляра, бо цэны на ICE даюцца ў эўра).

Паводле стану на 9:09 менскага часу цана газу паскорыла падзеньне да 8%, дасягнуўшы адзнакі $956 за 1 тыс. кубамэтраў, або €79,8 за МВт⋅ч.

27 кастрычніка біржавыя таргі газам у Эўропе закрыліся на адзнацы $1400 за 1 тыс. куб. м.

Раней старшыня праўленьня «Газпрому» Аляксей Мілер заяўляў, што «Газпром» гатовы прадоўжыць запампоўку ў эўрапейскія сховішчы пасьля таго, як завершыць запаўненьне сховішчаў у Расеі. Паводле яго, запаўненьне расейскіх сховішчаў плянуецца цалкам завяршыць 8 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG