Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі мікрааўтобус з 37 мігрантамі — яны пачалі граміць аўтамабіль. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота. Польскія памежнікі
Ілюстрацыйнае фота. Польскія памежнікі

Позна ўвечары 26 кастрычніка польскія памежнікі ў Бельска-Падляскім павеце, што мяжуе зь Беларусьсю, выявілі ў багажным аддзяленьні мікрааўтобуса 37 мігрантаў. Калі тыя ўбачылі патруль, то пачалі разбураць мікрааўтобус, паведамляе польская памежная служба.

Увечары 26 кастрычніка памежны патруль на тэрыторыі Бельска-Падляскай гміны зьвярнуў увагу на грузавы мікрааўтобус з заніжанай падвескай і спыніў яго для надгляду. Аўтамабіль, мяркуючы па нумарах, быў зарэгістраваны ў польскім горадзе Гнезна, што ў цэнтральна-заходняй Польшчы. За стырном быў 27-гадовы паляк, а ў багажным аддзяленьні — 37 мігрантаў: 35 мужчын і 2 жанчыны. Убачыўшы патруль, яны пачалі разбураць аўтамабіль, спрабуючы выбрацца зь яго.

На месца выклікалі дадатковыя патрулі і паліцыянтаў зь Бельску-Падляскага, якія разам прадухілілі ўцёкі мігрантаў.

Кіроўцу затрымалі. Калі дакажуць, што ён быў арганізатарам нелегальнай міграцыі, яму будзе пагражаць да 8 год пазбаўленьня волі, а калі ён падвяргаў людзей сьмяротнай небясьпецы або яго дзеяньні маглі пацягнуць за сабой прычыненьне шкоды здароўю, яму можа пагражаць да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG