З памежнай вёскі Горны Уснар зьніклі мігранты, засталіся пустыя намёты. ВІДЭА

Мігранты на мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай каля вёскі Горны Ўснар
Мігранты на мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай каля вёскі Горны Ўснар

Мігранты знаходзіліся каля вёскі на памежжы Беларусі і Польшчы з пачатку жніўня.

У панядзелак, 25 кастрычніка, польская Памежная варта паінфармавала, што ад суботы, 23 кастрычніка мігранты з памежнай вёскі зьніклі. Аднак засталіся іхныя намёты, якія па-ранейшаму стаяць на памежнай паласе, а ахоўваюць іх беларускія службы.

Куды адправіліся мігранты, якія доўга жылі каля Горнага Ўснару, пакуль невядома.

Два з паловай месяцы вялікая група мігрантаў з Іраку і Афганістану жыла на памежжы Беларусі і Польшчы, спрабуючы трапіць у Эўразьвяз. Мігранты хацелі зрабіць гэта нелегальна, аднак польскі бок забараняў усе спробы, а беларускія памежнікі выштурхоўвалі людзей у польскі бок.

Польскія памежнікі не дазвалялі мясцовым жыхарам перадаць мігрантам ежу і спальныя мяшкі, гэта справакавала канфлікт паміж мясцовымі палітычнымі сіламі.

20 кастрычніка польскія памежнікі затрымалі 17 мігрантаў пасьля прарыву калючага дроту. Гэта адбылося пры дапамозе дрэва ў сьветлы час сутак. Мігранты нішчылі агароджу адламаным кавалкам дрэва.

​
XS
SM
MD
LG