Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя раіць не зважаць на загалоўкі ў СМІ, каб перажыць пандэмію


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міліцыя падзялілася рэкамэндацыямі псыхолягаў, як трэба дзейнічаць у час COVID-19.

У допісе на тэлеграм-канале пазначана, што «псыхагігіена» прызначана дзеля таго, каб захаваць псыхічнае і фізычнае здароўе.

«Не зьвяртайце ўвагі на разнастайныя плёткі і жоўтыя загалоўкі ў СМІ, і наогул плёткі і чуткі ў інтэрнэце або па тэлевізіі. Важна самастойна рэгуляваць якасьць і аб’ём таго патоку інфармацыі, які вы штодня атрымліваеце», — гаворыць першы пункт «інструкцый».

Сярод іншых рэкамэндацый для захаваньня фізычнага і псыхалягічнага здароўя: кантроль эмацыйнага стану, разумовая нагрузка, самадысцыпліна, спорт, графік штодзённых справаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG