Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактару «Віртуальнага Берасьця» — 1.5 гады «хіміі»; Турэччына высылае 10 заходніх амбасадараў. Найважнейшае за 23 кастрычніка


Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандар Лукашэнка
Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандар Лукашэнка

Падзеі 23 кастрычніка.

Сілавыя і карныя органы Беларусі не спыняюць перасьлед грамадзян за іх пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.

Андрэю Кухарчыку — паўтара гады «хатняй хіміі» за камэнтар пра Марзалюка.

Некалькі працоўных Добрускай папяровай фабрыкі апавялі Свабодзе, што начальства чакае візыт Лукашэнкі на прадпрыемства. У сувязі зь візытам з фабрыкі звальняюць 70 чалавек, якія «засьвяціліся» на пратэстах улетку і ўвосень 2020 году.

Расейскія ўлады абʼявілі ў вышук былога вязьня саратаўскага турэмнага шпіталя Сяргея Савельева, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях.

Год таму каля ста працаўнікоў «Беларуськалію» былі ў страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў і вызваленьня палітвязьняў.

Міністар здароўя Піневіч заявіў, што на загад Лукашэнкі плянавая мэдычная дапамога будзе адноўленая ў поўным аб’еме.

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2079 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19.

Управа Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў заявіла, што група афганскіх мігрантаў, якая знаходзіцца пры мяжы, хацела б папрасіць прытулку ці ў Беларусі, ці ў Польшчы, аднак улады абедзьвюх краін не даюць ім гэтага зрабіць.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган выдаў распараджэньне Міністэрству замежных справаў выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх краінаў. У тым ліку — ЗША, Швэцыі і Нямеччыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG