Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджанага па «карагоднай справе» пасьля вызваленьня дэпартавалі ў Расею: ён пражыў у Беларусі 22 гады з 24-х


Акцыя пратэсту ў Берасьці, 13 верасьня 2020

Пра гэта паведамляе «Наша ніва».

Грамадзянін Расеі Даніла Чамаданаў — фігурант берасьцейскай «карагоднай справы», заведзенай па падзеях 13 верасьня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.

23 кастрычніка Чамаданаў выйшаў на волю і адразу быў дэпартаваны ў Расею — яму нельга ўяжджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Як адзначаюць праваабаронцы, 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG