Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не пакідала беларуская трывожнасьць»: Міхаіл Гулін пра трое содняў у «чэраве кіта»


Мастак Міхаіл Гулін

Беларускі мастак Міхаіл Гулін правёў тры дні і тры ночы ў бутафорскай канструкцыі, якая імітуе вантробы кіта

Пра гэта пэрформанс, які адбыўся ў рамках фэстывалю public art «Адкрытае месца» / Open city ў Любліне, напісалі польскія і беларускія СМІ, у тым ліку Reform.by.

«Ёна» — так называлася праца акцыяніста Гуліна, якая адсылае да біблійнай гісторыі пра прарока Ёну. Сваім знаходжаньнем ва ўмоўным «страўніку кіта» мастак зьвяртаў увагу на самаізаляцыю чалавека падчас пандэміі, на ізаляцыю Беларусі ў актуальным палітычным кантэксьце; таксама ў рабоце ёсьць і адсылка да вопыту палітвязьняў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні.

«Мне здаецца, што беларту вельмі не хапае праектаў, каб мы размаўлялі з сусьветным, эўрапейскім мастацтвам на адной мастацкай мове, сказаў Гулін. — Неяк так атрымліваецца, што ў нас больш працаў, якія спазьняюцца. Нібыта мастак і выбірае сучасную беларускую мову для выказваньня, а глядзіш — у выніку яго праца нагадвае канцэптуалізм, скажам, 1970-1980-тых. Няма трапленьня ў рытм эпохі. І справа, хутчэй, не ў модных матэрыялах або складаных тэхналёгіях, а ў тэмах, зь якімі працуюць аўтары. Мне здаецца, што беларускаму мастацтву трэба пераадольваць гэтую інэрцыю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG