Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецярбургу зьявіўся стрыт-арт з выявай «дэманічнага Лукашэнкі». Пратрымаўся ён нядоўга


Арт-цэнтар «Пушкінская, 10» у Санкт-Пецярбургу. Архіўнае фота.
Арт-цэнтар «Пушкінская, 10» у Санкт-Пецярбургу. Архіўнае фота.

Выява з вобразам, падобным да Аляксандра Лукашэнкі, зьявілася раніцай 21 кастрычніка ў цэнтры расейскага Санкт-Пецярбургу.

Але ўжо ў сярэдзіне дня яе прыбралі камунальнікі.

Аўтар новага арт-аб’екта пад назвай «Зло побач» — скандальна вядомы маскоўскі вулічны мастак Zoom. Мяркуючы па апублікаваных у сацсетках фота і відэа, мастак прыляпіў барэльеф у выглядзе галавы Мэдузы Гаргоны на фасад дома ў Санкт-Пецярбургу па адрасе вуліца Пушкінская, 20 — гэта вядомы мэбляваны дом «Пале-Раяль». Ён таксама апублікаваў працэс вырабу барэльефа.

Новы арт-аб’ект прыцягнуў увагу беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў — сам мастак паспрыяў гэтаму, пазначыўшы публікацыю ў Instagram хэштэгам «Жыве Беларусь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG