Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ўрад абвясьціў новыя стымулы для пакупнікоў электрамабіляў


Электрамабіль BMW i3, ілюстрацыйнае фота
Электрамабіль BMW i3, ілюстрацыйнае фота

На перакананьне ўраду Беларусі, нямалаважным фактарам для патэнцыйных ўладальнікаў электракараў зьяўляецца запуск атамнай электрастанцыі.

У Беларусі ўжо дзейнічаюць ільготы для фізычных асобаў на ўвоз і набыцьцё электрамабіляў, якія тычацца нулявых мытаў і падатку на даданую вартасьць, вызваленьня ад транспартнага падатку і платнага гарадзкога паркінгу.

Цяпер палёгкі плянуецца распаўсюдзіць і на юрыдычных асобаў, паведаміў міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў. Па яго словах, урад прапанаваў шэраг навацый, у тым ліку на пашырэньне дзеяньня ўказу «Аб стымуляваньні выкарыстаньня электрамабіляў».

«Стымуляваць будзем як фізычных асобаў, так і юрыдычных, істотна пашыраем поле дзеяньня ўказу. Акрамя таго, тыя нормы, якія сёньня існуюць, будуць распаўсюджвацца ня толькі на легкавы транспарт, а таксама на грузавы і пасажырскі. Мы адразу ахопліваем практычна ўвесь спэктар колавага транспарту», — удакладніў кіраўнік ведамства.

Пры гэтым ва ўрадзе прызнаюць, што Беларусь хоць і абвесьціла пэўныя прэфэрэнцыі пад набыцьцё электракараў, але пакуль істотна адстае ў тэмпах электрамабілезацыі.

Летась на няпэўны час урад скасаваў абавязковае мыта для электрамабіляў, дзякучы чаму парк такіх машын адчувальна пашырыўся: ад некалькі соцень да прыкладна 5 тысяч на гэты момант. Але ў агульнай масе гэтая лічба нязначная, бо ў Беларусі зарэгістравана больш за 3 мільёны транспартных сродкаў.

Акрамя таго, арганізацыя спадарожнай інфраструктуры ўскладзена на няпрофільнае прадпрыемства «Беларуснафта», аднак хуткая электразарадка даступная толькі на 10% аўтазалівачных станцый. Пры ананасаваных магутнасьцях БелАЭС гэтая колькасьць мусіць быць непараўнальна большай, лічаць ва ўрадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG