Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія плянуе перагледзець адносіны з Расеяй і прыняць «закон Магніцкага»


На адным з выбарчых участкаў у Чэхіі, 8 кастрычніка 2021 г.

Праект праграмы новай кіроўнай кааліцыі Чэхіі прадугледжвае рэвізію адносін з Кітаем і Расеяй.

Пра гэта, як паведамляе выданьне Ceske Noviny, распавялі журналістам удзельнікі рабочай групы па падрыхтоўцы дакумэнту. Паведамляецца таксама, што кааліцыя хоча прыняць «закон Магніцкага».

У новую кіроўную кааліцыю, якая ўзьнікла пасьля парлямэнцкіх выбараў 8-9 кастрычніка, уваходзяць лібэральна-кансэрватыўныя Грамадзянская дэмакратычная партыя і «Традыцыя Адказнасьць Росквіт 09», «Хрысьціянска-дэмакратычны саюз–Чэхаславацкая народная партыя», Пірацкая партыя і цэнтрысцкая партыя «Старасты і незалежныя».

«У дакумэнце падкрэсьліваецца прыярытэт двухбаковых адносінаў, перш за ўсё зь Нямеччынай, будзе заяўлена таксама аб стратэгічным партнэрстве з Ізраілем і неабходнасьці рэвізіі адносін з РФ і КНР», – сказаў удзельнік рабочай групы па падрыхтоўцы праграмы Марцін Дворжак.

«Пагадненьне было вельмі лёгка знайсьці, у некаторых пытаньнях мы шукалі фармулёўку, а ня зьмест, таму што перасячэньне нашых праграм, да нашага вялікага шчасьця, вельмі вялікае, і нам не давялося мець справу з чымсьці фундамэнтальным», – сказаў кіраўнік групы, прадстаўнік «Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу – Чэхаславацкай народнай партыі» Ондржэй Бэнэшык.

  • Закон Магніцкага быў распрацаваны ў 2012 годзе ў ЗША. Дакумэнт вызначаў кола асобаў, якія маюць дачыненьне да гібелі ў сьледчым ізалятары юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага і ўводзіў забарону на ўезд у ЗША і фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў. Цяпер у «сьпіс Магніцкага» ўключаюць адказных за парушэньні правоў чалавека.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG