Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра маскі


Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць абавязковае нашэньне масак у грамадзкіх месцах, а таксама кажуць, для каго не пісаныя законы.

Разам:

І ў будні, і ў сьвяты,
Ў гульбе і ў журбе
Няхай кожны з вас
Абароніць сябе –
Насіце маскі!
Насіце маскі!
Бо маска цябе ўратуе,
Хутчэй за ўсё.
(А можа і не)

Грышка:

Калі ў мэтро ты
Бяз маскі зайшоў,
Дык могуць зладзіць
Табе «маскі-шоў».

Саўка:

Бяз маскі – ня сказка,
А горкая быль.
Ты столькі заплаціш,
Што ўраз пашатнёцца
Ўвесь твой дабрабыт!

Паэтаму нада
Вязьдзе і ўсягда
Маскі на ліцах
Нам насіць, гаспада!

Грышка:

І толькі начальнік,
Круты супэрстар,
Маскай ніколі не апаганіць
Прыўкрасны свой твар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG