Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія памежнікі паказалі групу 70 мігрантаў каля мяжы. Беларускія знайшлі аднаго «практычна без адзеньня»


Група іракскіх мігрантаў акружаная памежнікамі і паліцыянтамі пасля перасячэньня беларуска-польскай мяжы каля Гайнаўкі
Група іракскіх мігрантаў акружаная памежнікамі і паліцыянтамі пасля перасячэньня беларуска-польскай мяжы каля Гайнаўкі

Памежная варта Польшчы апублікавала відэа начнога інцыдэнту, на якім некалькі дзясяткаў чалавек выкрыкваюць нешта побач з калючым дротам.

Паводле польскіх памежнікаў, 15 кастрычніка група з 70 іншаземцаў спрабавала перайсьці беларуска-польскую мяжу на адрэзку, які ахоўвае памежная застава ў Мельніку на Падляшшы. «Мы абаранялі мяжу разам з салдатамі», — гаворыцца ў паведамленьні польскіх памежнікаў, якое цытуе Zerkalo.

Тым часам Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што 16 кастрычніка выявіў групу мігрантаў на лініі мяжы. «На польскай тэрыторыі паблізу загароды зафіксаваныя сьляды, якія наўпрост паказваюць на тое, што група была выціснутая сілай», — паведамляюць беларускія памежнікі.

Паводле паведамленьня беларускага ведамства, адзін з мігрантаў быў «практычна без адзеньня», прамок, замерз і меў патрэбу ў мэдычнай дапамозе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG