Пра тое, хто менавіта адкрыў агонь, не паведамляецца, піша ВВС.
Па словах лекараў, раненьні атрымалі каля 30 чалавек, некаторыя знаходзяцца ў крытычным стане, пры гэтым параненыя працягваюць паступаць у бальніцы.
Карэспандэнты France Press чулі моцную стральбу ў раёне мяжы паміж хрысьціянскімі і шыіцкімі мусульманскімі кварталамі Бэйрута, дзе праходзіла акцыя пратэсту. Менавіта гэтае месца было перадавой грамадзянскай вайны ў Лібане, якая пачалася ў 1975 годзе. Лібанскае тэлебачаньне паказала кадры, на якіх бачныя людзі з аўтаматамі і цяжкім узбраеньнем.
Прадстаўнікі ваенных паведамілі, што ў адказ на страляніну, армія ачапіла тэрыторыю і пачала яе прачэсваць у пошуках стралкоў.
У наступным заяве ваенныя папярэдзілі, што будуць адкрываць агонь у адказ па тых, хто страляе баявымі патронамі, і заклікалі мірных жыхароў пакінуць гэты раён.
Прыхільнікі шыіцкіх рухаў «Хэзбала» і «Амаль» патрабавалі зьняць з пасады судзьдзю Тарэка Бітара, які кіруе расьсьледаваньнем выбуху хімікатаў у порце Бэйрута. Яны абвінавачваюць яго ў прадузятасьці і жаданьні ўскласьці адказнасьць за выбух на былых міністраў кабінэта, якія падтрымліваюцца абедзьвюма групоўкамі.
Ніхто да гэтага часу не прыцягнуты да адказнасьці за катастрофу, у выніку якой загінулі 219 чалавек, значная частка прылеглых да порта раёнаў была разбураная.