Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Матолька адкрыў свой сайт, каб публікаваць вялікія матэрыялы і расьсьледаваньні


Блогер Антон Матолька
Блогер Антон Матолька

Асобны сайт блогера Антона Матолькі павінен палегчыць чытачам пошук інфармацыі, а таксама даць прастору для публікацыі шырокіх расьсьледаваньняў.

Беларускі блогер Антон Матолька адкрыў сайт свайго праекту «Матолькадапамажы». Раней у праекту быў толькі тэлеграм-канал, але ён, са словаў Матолькі, «моцна абмяжоўваў у некаторых момантах»:

  • немагчыма «нагугліць» навіну/інфармацыю;
  • нязручна публікаваць вялікія матэрыялы і расьсьледаваньні;
  • не хапала англамоўнай вэрсіі, як для працы нашай дыяспары, так і для інфармаваньня замежнікаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Пакуль няма англамоўнай вэрсіі, сайт працуе на дзьвюх мовах — беларускай і расейскай. Цяпер ідзе пошук перакладчыка на ангельскую і штату журналістаў.

Пры гэтым Антон Матолька разумее, што старонку неўзабаве могуць заблякаваць улады, якія раней унесьлі яго ў сьпіс «тэрарыстаў».

«Хутчэй за ўсё, яго заблякуюць за суткі/тыдзень пасьля анонсу, але нішто не перашкаджае карыстацца VPN. На жаль, калі беларусы хочуць атрымліваць інфармацыю — VPN павінен быць у кожнага на кампутары або смартфоне».

Праект «МатолькаДапамажы» стаў адным з найпапулярнейшых каналаў беларускага сэгмэнту Telegram, ён піша пра злоўжываньні чыноўнікаў, адсутнасьць парадку на вуліцах, парушэньні выбарчага заканадаўства і многае іншае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG